05.12.2014
Расійска-ўкраінскі канфлікт – прыярытэтная тэма на саміце міністраў замежных справаў краін АБСЕ. Падрабязней пра сустрэчу і яе вынікі «Белсат» распытаў міністра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса.
Каб узброены канфлікт ва Украіне закончыўся, Расія мусіць вывесці з Украіны сваіх жаўнераў і тэхніку ды паспрыяла магчымасці ўсталяваць кантроль над украінска-расійскай мяжою.
Літоўскі міністр: Каб закончыўся канфлікт ва Украіне, трэба кантроль мяжы з Расіяй (відэа)
05.12.2014 Актуальна, Свет
Расійска-ўкраінскі канфлікт – прыярытэтная тэма на саміце міністраў замежных справаў краін АБСЕ. Падрабязней пра сустрэчу і яе вынікі «Белсат» распытаў міністра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса.
[linas-linkaviczjus]
Каб узброены канфлікт ва Украіне закончыўся, Расія мусіць вывесці з Украіны сваіх жаўнераў і тэхніку ды паспрыяла магчымасці ўсталяваць кантроль над украінска-расійскай мяжою.
«Калі мяжа не кантралюецца, тут няма ніякага сэнсу, і ніякая назіральная місія не дапаможа завяршыць гэты канфлікт», – мяркуе спадар Лінкявічус. Хоць Расія не прызнае свайго ўдзелу ў ваенных дзеяннях ва Украіне, ключ да развязання канфлікту знаходзіцца ў Маскве, упэўнены літоўскі міністр.
Прадстаўнік ураду Літвы падкрэсліў, што санкцыі Захаду адносна Расіі – гэта крайнія меры, але яны дзейнічаюць. Ці змусяць урэшце санкцыі, каб кіраўніцтва Расіі адумалася? «Усё, што цяпер адбываецца, – гэта ірацыянальна. Падае эканоміка ў самой Расіі, інвестыцыі сыходзяць, і доступ да фінансавага рынку абмежаваны, кошты на нафту не вельмі спрыяльныя. Рацыянальна думаючы, тут даўно трэба было нешта змяняць», – заўважыў спадар Лінкявічус.
Хоць Літва і невялікая краіна, але стараецца спрычыніцца да мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, уздымаючы гэтае пытанне ў Еўразвязе, НАТО і ААН. «Мы не толькі гаворым прыгожыя словы, але і дапамагаем ва ўсім, у чым можам – гэта пазіцыя не толькі нашага ўраду, але і нашага народу», – падкрэсліў шэф літоўскай дыпламатыі. Паводле яго, літоўцы з вялікай сімпатыяй глядзяць на ўкраінскі народ і спадзяюцца, што выпрабаванні ўкраінцаў закончацца.